ПЕСНЯ РОДНАГА КРАЮ

Стасенка Вера

Мова родная, нібы калыска,
Песні светлага краю пяе.
Калыхае з пяшчотай дзяцінства,
Далучае да слоўцаў мяне.

Чую, вецер шапочыцца з лісцем,
Гоман птушак ляціць за лясы...
Бор зіхціць, промнем ветачкі чысце.
Для душы няма лепшай красы!
25.01.2021
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.